З кожным грахом, жыцця рака мялее
З кожным грахом, жыцця рака мялее,
Мяшок віны трашчыць, ды усё цяжэе
Ды на душы, заужды нібыта здрада,
Кудысь плыве сардэчная спагада.
Сяброуства з ім, задушыць хутка смутак,
А сорам, здыме вопратку, абутак.
Ды стане вельмі дударна у хаце,
Няма нічога – грэх, адно багацце!
А зойдзе сябра, ацаліць пакуты,
Яму працягнеш шкляначку атруты.
Шчэ па адной, давай смялей сябрышча!
А з раны кроу, не льецца ужо, а сішча!!!
На закусь, быццам тыя анекдоты,
З яго ты здымеш ялавыя боты,
Ды выпрэш потым голага да хаты.
Ну, брат, бывай, шчаслівы ды багаты…
Так з кожным разам нешта застаецца
І анікуды з гэтага не дзецца…
Ды ужо і нельга сябрукам вярнуць,
І на сябе ніяк не апрануць.
Так на жыцця марозе хілы, кволы,
Стаіш у вопратцы, - а сэрцам голы.
І ужо ні сябра болей а ні брата
Не наталіць тутэйшая “ гарбата”
Ды і пытанне піць, альбо не піць?
А галава усё дужэй баліць.
II
Я над сабой падоужываю здзекі,
Каго спытаць, о людзі, чалавекі…
Ці існуюць для грэшнікау аптэкі,
Дзе непадробныя самрэчы лекі?
Каб залячыць душэуныя хваробы,
Бо грэх ад`еу ужо усе вантробы…
Я задавау усё глыбей пытанне,
Мяне стаміла гэта вандраванне.
Але ж ісці – вялікая патрэба
Душа шукае вопраткі, як хлеба…
Я стау, і рукі выпрасціушы у неба, прамовіу:
- Калі я створаны, ды ад зямлі узяты,
Не трэба мне ні вопраткі, ні хаты,
Ды ні таго, чым быу раней багаты,
Ні хлеба ні вады а ні “ гарбаты”
Я прад табою Божа вінаваты
У той жа час, прамовілі нябёсы:
- Праз крыж Галгофы, ты ужо бялёсы,
Твае грахі павіслі на крыжы,
Ідзі і толькі болей не грашы,
Бяру я камяні з тваёй душы.
А каб у бруд ты не палез ізноу,
Прымі праз духа веру і любоу.
Цяпер малітва, - для душы, аптэка,
Царква, - духоуны храм, бібліятэка.
І слова Божае, - святое адраджэнне,
Я нахажду у ім абутак і адзенне.
Там ёсць усё! Касцюм і гальштук, роба,
І на усіх тут хопіць гардэроба!
Ты йшчэ не вырашыу куды табе звярнуцца?...
Спяшайся чысцінёю апануцца!
Свидетельство о публикации №116112011121
Игнатова Мила 25.04.2018 16:23 Заявить о нарушении