Душа поэта
Не ў ладах я сама з сабою.
Супакоіцца чым- не знаю.
Не знаходзіць душа спакою,
Я на волю яе адпускаю.
Ды не хоча яна пакінуць
Мяне з гэткім адчаем-сумам,
Кажа: ”Беды-нягоды мінуць
І настане час лепшым думам”.
Абураецца: ”Як жа гэта
Быць бяздушнаю захацела,
І дзе бачыла ты паэта,
Без душы ў якога цела?”
2002 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111905534
Дзякуй Вам за вершы, за мову.
Андрей Ястремский 22.11.2016 10:39 Заявить о нарушении
Нина Ковальчук 22.11.2016 11:17 Заявить о нарушении