Прошептала любовь...
Гаварылі ёй людзі: «Пакінь.
Ну, няўжо табе засціла вочы?»
Ды дзявоцтва шчаслівая плынь
Бачыць толькі харошае хоча.
Гаварыў ён: « Ты вер адно мне,
Людзям што, папляткарыць бы толькі».
Патанулі пачуцці ў віне,
І каханне зрабілася горкім.
Гаварыла яна: «Аддала
Табе ўсю я сябе без астатку—
І кахала, і вернай была,
Няма сіл пачынаць усё спачатку».
Гаварыла гарэлка: «Жанчын,
Як саперніц, усіх я асілю,
На каленях прымушу мужчын
Пакланяцца « зялёнаму змію».
Прашаптала каханне: «Канец,
Гарката ўсяму стала меркай.
Хутка ўжо павядуць пад вянец
Не нявесту—бутэльку з гарэлкай».
2001 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111808500