Я крычу

Ты глядзі,
Безупынна глядзі на мяне.
Я пішу, гавару. Я крычу.
Але сэрца тваё без адказаў –
Крамень.
Можа, трэба пісаць урачу?

Мы змяніліся,
З рэек сыйшоў наш цягнік.
Нават знік пад абломкамі цень.
Ты не чуеш мяне,
Ты не чуеш мой крык.
Адзінота за намі  ідзе.

Зразумець.
Зразумець так складана.
Баляць
Мае рукі ад холаду дзён.
Я хачу ў руках да сканчэння трымаць
Дзікіх нашых адносінаў плён.

Хутка сонца ўсё спаліць,
І к вечару зноў
Не ўбачым тых доказаў “нас”.
Але ноччу я буду ахоўнікам сноў,
Захаваю спакою твой час.


Рецензии