Крест у каждого свой
Захварэла. Пасцельны рэжым,
А за вокнамі чэрвеня гукі.
На зямлі, без ніякай прынукі,
Усе носім свае мы крыжы.
Быў калісьці адзін чалавек,
Захацеў памяняць крыж на іншы.
Ён заенчыў: «Айцец, Усявышні,
Гэты цяжка насіць увесь век».
«Выбірай. Бачыш, колькі крыжоў,
Пахадзі ўздоўж сцен, прыглядзіся,
Пад любога ты з іх станавіся…»
Чалавек закрычаў: «Я знайшоў!»
Усміхнуўся Гасподзь: «Што ж, бяры.
Выбраў сам яго, болей не кайся.
Ты ж узяў той, што кінуць стараўся,
А няможна, ты бач, без пары».
Так заўсёды бывае ў жыцці.
Не заменіш свой лёс ты на іншы,
Не паможа ў тым і Усявышні.
Пад сваім трэба крыжам ісці.
2001 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111808400
Клавдия Семеновна 18.11.2016 21:53 Заявить о нарушении