Встреча с сыном
Знаёмы страх, прайшла як аперацыя?
Такое ўжо было ў маім жыцці.
Вакол пах лекаў—боль, рэанімацыя,
Мне выпаў лёс праз гэта зноў прайсці.
Марудна, як тады, ідуць хвіліны,
Трызнення тлум сцішае крыху боль.
Сустрэне муж са службы сёння сына,
А я ў палаце…вывучаю столь.
Адна-другую думкі паганяюць,
Да выпіскі яшчэ так многа дзён.
Дзесяткі вёрст з сям’ёю раздзяляюць,
Прыслухалася—звоніць тэлефон.
Дзяжурны ўрач мяне аклікнуў ціха,
“Вам муж прасіў пра сына расказаць…”
Трывала боль, ад крыўды ў слёзы мігам,
Што не змагла салдата я абняць.
Прабач, сынок, што побач няма маці,
Не пахнуць з цёплай печы пірагі.
Хацелася б сустрэцца ў роднай хаце,
А не ў бальніцы з сынам дарагім.
2000 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111807937