Уварвауся снегапад

Узяу пачатак лiстапад -
Ды уварвауся снегапад.
Быу ён чысты-чысты,
Белы-белы i пущысты.

Мiтусiлiся сняжынкi,
Як вясельныя дружынкi,
Што нявесту сабiраюць
I да шлюбу праважаюць:

Белу сукну надзяваюць,
Русу косу заплятаюць,
Ды вяночак ускладаюць -
Конi рэзвыя чакаюць.

А шчаслiвае дзяуча,
Быццам  свецiцца уся.
Ружавеюць толькi шчочкi
Ды паунюткi слёзак вочкi.

Ах, нявестушка - зямля,
Ты  палаеш без агня.
I твая ажурная фата -
Ды з танчайша серабра.

Куст калiны чырванее,
Як дзяучына сарамнее -
Пад вянчальнаю каронай
I з абраднаю iконай.

Не адвесцi ад цябе вачу,
Цiха у белiзну лячу.
Не хачу ставiць нагу –
Чысцiню тваю крану.

Зiма, зiмачка-зiма,
Прыгажунячка - зiма,
Як жа рана ты прыйшла,
Завiтала да сяла!


Рецензии