По линейках пешком
Цнатліва бялее сшытак,
Нямыя глядзяць лінейкі,
Не ведаю ці адбітак
Убачу на іх я нейкі.
А можа ніводнага слова
Мне запісаць не удасца,
Мо здрадзіць паэзіі мова,
Да іншых паэтаў падасца.
І ўсё, што жыве ў маіх думках,
Прыхаваным застанецца
У нейкіх таемных клунках,
У самым куточку сэрца.
І думка з якімсь непакорам,
Пайшла па лінейках пеша.
Няхай не бялеюць дакорам,
Адчуюць прысутнасць верша.
1999 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111710868