Письмо от сына

            
  Пісьмо ад сына               

Вось і пісьмо на парозе,               
«Мар'іна Горка.Спецназ»…
Думкамі маці ў дарозе,
Толькі б прыехаць у час.

Сын там прысягу чакае,
Поўны здзяйсненняў і мар.
Студзеньскі вецер шпурляе
Кроплі халодныя ў твар.

А тут, у вясковай хаце,
Дыхае печ цеплынёй,
І бохан духмяны маці
Пагладзіла даланёй.

Сыну найлепшым ласункам
Будзе дамашні пірог.
Вечным, надзейным прытулкам-
Бацькавай хаты парог.

1999 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии