Весна

       Вясна               

Сняжынкі ў чысцюткім паветры
Свой вальс развітальны танцуюць.       
Ды пахне вясной ужо ветрык,
Праменьчыкі сонца шчыруюць.

Кудысьці далёка-далёка
Панесліся злыя завеі,
У небе высокім аблокі
Плывуць, быццам ветразь надзеі.

Здаецца, што болей ніколі
Не будзе зімы і марозаў.
і хораша нам на прыволлі
Ад белых танклявых бярозак.

1999 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии