Пусть поёт душа

     Хай спявае душа

У валасах срэбны іней завей,
Ды гады нам падлічваць не трэба.
І не варта загадваць далей.
Мець здароўя б удосталь і хлеба.

Мець бы добрых дзяцей і сяброў.
Ад жыцця не паспець бы стаміцца.
І ўмець адкрываць свет наноў,
Не баяцца ізноў памыліцца.

Хай кахання жыве пачуццё,
Каб спявала душа—не марнела,
А ў астатнім няхай нам жыццё
Свае кропкі расставіць умела.

1999 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии