Ещё успею
Жыццё здавалася бясконцым,
Калі была яшчэ падлеткам
І не хавалі хмары сонца
Тады над вёскай і палеткам.
А час вірліваю ракою
Усё ад берага адносіў.
Гады прабеглі талакою,
І хутка на парозе восень.
Пара падлічваць пражытое
І азірнуцца-аглядзецца:
Зрабіла нешта мо не тое?
Параніла камусьці сэрца?
Ды, спадзяюся, што палову
Свайго жыцця ў запасе маю
І, як гаючую замову,
Яшчэ паспею—паўтараю.
1999 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111604200
Клавдия Семеновна 16.11.2016 21:01 Заявить о нарушении