Стоимость стихов?
Цікаўным ведаць патрэбна болей:
“Напэўна плацяць за вершы многа”,
Мяне ж цікавіць не кошт, а тое,
Якая трапіцца ім дарога.
Даўно вядома: паэты—бедныя,
Ніхто не мае вялікіх грошай.
Усё багацце—капейкі медныя
І тыя часам для іх раскоша.
У кожным творы душа паэта.
“Задарам болей—і не пішы”.
Ну, што дарадцам сказаць на гэта,
Ці ж можна вызначыць кошт душы?...
1999год
здымак з интэрнэта
Свидетельство о публикации №116111603838
Клавдия Семеновна 16.11.2016 21:29 Заявить о нарушении
Нина Ковальчук 16.11.2016 22:01 Заявить о нарушении