Белая Русь

Ты прыгожа, як казка жывая,
Дарагая старонка мая!
Маё сэрца цябе велічае:
Ты як маці,Святая Зямля.

На далонях тваіх узрастала,
Залатая мая Беларусь,
На рамонках на шчасце гадала,-
Гэтым шчасцем цяпер ганарусь!

Умывалась вадой васільковай,
Дабрыню і спагаду знайшла,
Дабрыня не была выпадковай,
І сцяжыначкай цяжкай ішла.

Памалюся я шчодраму Богу,
Папрашу за цябе, Беларусь!
Ты паслала ільнамі дарогу,
Мая чыстая,Белая Русь!

      30.07.2016.


Рецензии
Вельмі цудоўны твор! Мне спадабаўся! З добрым вечарам я.

Марина Владимировна Свиридова   15.11.2016 18:21     Заявить о нарушении
Дзякуй ,мой пастаянны наведвальнік.

Екатерина Марченко 2   21.11.2016 10:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.