Стамiлася
Што напоўнены пахам чаромхі ды свежай раллі,
Ні сінюткіх нябёс, ні шчаслівых буслоў на буслянцы,
А самоціцца-плача і сонцу не рада калі.
Бо стамілася проста. Для радасці сілы замала.
Так стамляюцца жылы ад доўгай пакутнай хады,
Так губляе надзею і зорка, што знічкаю стала,
Так рака перасохлая марыць аб кроплі вады.
Марнасць сэрцабіцця, а наўкол – каралеўства падману
І ліслівых усмешак халодна-пакутлівы шчым…
І пагляду, што цэліцца ў шэрую прорву туману,
Не адвесці, бадай, не сагрэць, не звясновіць нічым.
Перевод с русского Миколы Шабовича
Свидетельство о публикации №116111409168