Мая матуля
Хвалюючы золак па весні,
Ты сонечны промнік жыццёвы,
Салоўка і звон ручайковы.
Прыемна ў сне на хвіліну
Вярнуцца, ды ў тую часіну,
Як ты мне глядзела ў вочы
І белымі днямі і ў ночы.
Настрой развявала турботны,-
Крынічка ў поўдзень спякотны,
Крышталь успаміну і ласка,
Мая прыгажуня і казка.
25.01.2015.
Свидетельство о публикации №116111404737