Вёсачка

Чароўная вёсачка Лучна!
Паклічу цябе я так гучна,-
Далёкіх гадоў таямніца,-
Вадой зачаруе крыніца,

Каб сэрца цябе шанавала,
І промне чароўным ты ззяла.
Салоўкам жывым заспявала,
І добраю песняй люляла.

Жыві залатою ты рыбкай.
Як діўная, мілая скрыпка,
Кранеш мне душу даўніною,
Як казка гучыш над Дзвіною.
      13.09.2015.


Рецензии