Ночь. Не могу уснуть

Ноч. Ды толькі заснуць не магу,          
І чамусьці не пішацца зноўку.
У свайго я натхнення ў даўгу
І таму рушу з ім у вандроўку.

Дзе ж вы, словы патрэбныя ўсе?
Вам насустрач згубіла дарогу.
І стамляюся я пакрысе,
Адчуваю самоту, знямогу.

Зноў душу агарнуў мне адчай,
Пазайздросціла тым, хто не піша.
Спяць спакойна. Прашу,выбачай,
Божа. Ты за паэзію вышай.

Можа, талент дарэмна мне даў.
Можа, іншай якой прызначаўся,
Бо чаму—хоць мяне ты абраў,--
Верш так часта нялёгка даваўся.

Можа, іх мне не трэба пісаць,
А чужыя чытаць лепей вершы?
Даць знямоглай душы памаўчаць.
І забыць іх—апошні і першы.

Божа, што я кажу. Выбачай.
Хай настрой не праходзіць вясновы,
Бо цяжэйшы агорне адчай,
Калі раптам не вернуцца словы.

1996 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии