Вiктар Шацiла. Зернейка

У моры прывідных вачэй,
Дзе абыякавасць на тварах,
Сонца - зернейка ў хмарах, -
Сыходзіць дзень сярод начэй!..
І думкі дыхаюць ярчэй.
Вакенцам свецяцца ў марах.
На моры прывідных вачэй.
Дзе абыякавасць на тварах!
Заззяй! змілуй! палай хутчэй.
Закаласі! і на пачварах...
Сыходзь, як дзень, сярод начэй.
О сонца, - зернейка ў хмарах!


Рецензии