Бездарожжа
Больш нікуды не паеду.
Уцяку ў цяпло ад сцюжы.
Стану сумным дамаседам,
Буду добрым, ціхім мужам.
Уваткнуся ў тэлевізар,
Дзе адны і тыя ж твары.
Як фанера над Парыжам,
Пралятаюць бокам мары.
Атлусцею, атупею,
Адурнею ад чытання.
Спраўджу кволую надзею
На сапраўднае каханне.
Вось такая вось марока.
Я змірыўся і без бою.
Лётаў важна і высока.
Крылы склаў, – кавалак гною.
Без сяброў, дарог і песень –
Гора – стог, а шчасця – кідка.
І не мулка, і не цесна.
Толькі брыдка, вельмі брыдка.
13 лістапада 2016г.
Свидетельство о публикации №116111303186
Татьяна Бабина Берестова 05.12.2016 19:21 Заявить о нарушении