Б. Пастернак. 13. Казка
Па краі-цудаўю
Прадзіраўся звонам
Вершнік па рэп'ю.
Ён імчаў на сечу,
А ў стэпавым быллі
Цёмны лес сустрэчны
Вырас праз палі.
Ныла радавое,
Сэрцу заскрабло:
Бойся вадастою,
Падсупонь сядло.
Не паслухаў гонны
І на ўвесь разгор
Узляцеў падгонам
На лясны бугор.
Адвярнуў з кургана,
З'ехаў у сухадол,
Мінаваў паляну,
Горы дзе вакол.
І забрыў у лагчыну,
І лясной сцяной
Выйшаў на звярыны
След і вадастой.
І глухі да зыку
Не жывы чуццю,
Звёў каня без крыку
Пырскам ды піццю.
Дзірка тут шамрэла.
Прад пячорай - брод.
Вогнішчамі серы
Мільгаў уваход.
І ў дыму барвовым,
Засціўшым да зор,
Нечым немым словам
Адгукаўся бор.
І тады тым чарам,
Напрасткі, у міг
Нетаропкім ярам
Рушыў ён на крык.
І ўбачыў гонны,
І даў мах кап'ю,
Галаву дракона,
Хвост і чэшую.
У полымі з-пад зева
Ён гайдаў Сусвет,
У тры абхопы дзеву
Укруціў хрыбет.
Тулава ў змія,
Як канчур біча,
Кіравала шыяй
Да яе пляча.
Той краіны звычай
Палонную красу
Пакідаў здабычай
Яшчару-хмызу.
Краёў тае насенне
Хіжыны свае
Выкупляла пеняй
Гэтай у змяі.
Змей дранцвіў руку
І аплёў гарляк,
Бачачы тугу
Ахвяры абы як.
Паглядзеў з жальбою
Вершнік у высь нябёс
І кап'ё двубою
Адчапіў усур'ёз.
Сцятыя павекі.
Высі. Хмарната.
Воды. Броды. Рэкі.
Гады. Вякоў мута.
Вершнік у шлёме бітым,
Прышыблены ў баі.
Верны конь, капытам
Тупае па змяі.
Конь і струп дракона
Побач на пяску.
Непрытомны гонны,
Дзева ў слупняку.
Ветлы дах не гнеўны,
Сінеча аж відна.
Хто яна? Царэўна?
Дачка зямлі? Княжна?
То, у лішках шчасця,
Слёзы у тры плыцці,
То душа на часткі
Сну і ў забыцці.
То ўваход здароўя,
То астыласць жыл
Ад яе бяскроўя
І ад смертных сіл.
Але сэрцы мкнуцца.
То яна, то ён
Спрабуюць зноў ачнуцца
І адпрэчыць сон.
Сцятыя павекі.
Высі. Хмарната.
Воды. Броды. Рэкі.
Гады. Вякоў мута.
1953
(1890~1960)
Свидетельство о публикации №116111207055