Цветут сады

     Квітнеюць сады            

Квітнеюць сады. Позірк нельга адвесці, 
Так зачароўвае іх прыгажосць.          
Ветрык лагодны цалуе іх, песціць,
Хутка асыплецца долу суквецце,
Бо і ў прыродзе вясна толькі госць.

Так і ў нас, у людзей, адцвітае
Песнямі, смехам юначым вясна.
Дні, як пялёсткі, жыццё асыпае.
Часам камусьці тых дзён не хапае
Выпіць свой кубак вясновы да дна.

Чымсьці жыццё мне ў прыродзе прывабней,
Можа, што скончыцца год непрыкметна,
Зноў зацвітуць у садах нашых яблыні,
Быццам нявесты, прыгожыя, зграбныя,
І прынясуць з сабой цёплае лета.

Шлях чалавечы даўжэйшы намнога,
Толькі прыходзіцца сэрцу скарыцца.
Вядзе ўсё далей ад юнацтва дарога,
А што там--за самым апошнім парогам...
А, можа, вясна там усё ж паўтарыцца?

1994 год
здымак з интэрнэта


Рецензии