Хотыничский вальс

       Хатыніцкі вальс
  (прысвячаю роднай вёсцы)

Хатынічы—бацькоўскі мой куток,
Люблю цябе я зблізку і здалёк.
Твой вобраз я ў сэрцы берагу
І без цябе спяваць я не магу.

Прыпеў:
У вёсцы маёй зноў квітнее май,
І сонца лашчыць сіні небакрай.
Здаецца тут спявае ўся зямля
І не хачу Радзімы іншай я.

Гады майго маленства тут прайшлі,
І тут каханне мы сваё знайшлі.
Я шчасця не ўяўляю без цябе,
Ты ў радасці са мною і ў журбе.
Прыпеў той-жа:

Я ведаю твой кожны дом і сад,
І адусюль вяртаюся назад.
Плывуць удалеч хуткія гады,
Хатынічы—глыток жывой вады.

Прыпеў той-жа:

1994 год
здымак з интэрнэта


Рецензии