Три дня рождения

  Тры дні нараджэння               

З днём нараджэння, Максімка,
Пятага студзеня сёння,
Цябе ўжо чакае машынка,
Хутчэй, бо браты “угоняць”.

З днём нараджэння,Віцюшка,
Шостага студзеня сёння,
Што, не пускае падушка?
Вось табе кубікі, соня.

З днём нараджэння Хрыстовым,
Сёмага студзеня сёння,
З святам і  шчасцем вас новым,
Хай згіне з зямлі ўсёй  бойня.

Падзякуем, дзеткі,  Ісусу,
За ўсё, што мы маем сёння.
Рабіце дабро, без прымусу,
Анёлы заўжды абароняць.

1993 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии