Сыновья-дубочки
Як у полі зялёным дубочкі
Падрастаюць –чатыры сыночкі.
Хоць сумнення ў душы зерне спее,
Мець дзяўчынку люляю надзею.
Толькі б чыстае, яснае сонца
Ім свяціла заўсёды ў аконца!
Каб не бачыць у вочках іх болю,
Берагчы трэба мір нам і волю.
Мы за заўтра сваё ўсе спакойны,
Дык навошта ж нам “зорныя войны”?
І навошта нам бомбы, ракеты?...
Трэба мір усім людзям планеты!
Мы павінны за рукі ўсе ўзяцца
І за шчасце Радзімы змагацца.
Каб звінець ручайкам,
Песням радасці ліцца,
Каб дачушка мая шчэ магла нарадзіцца.
1988 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116111205042