Беларускае вымавiць...

Я дарую закрыцца ў сховіны.
Хоць настроены без цябе.
Беларускавымоўнае змолена,
Альбо згублена?

Рызыкую, адчаем прытомлены.
Хоць пазнаў гэты схрон без цябе.
Беларусканажытае здроблена
Альбо не паспеў?

Прадугледжана ўсё адбудзецца.
Хоць змяркована без цябе.
Беларускаштодзённа бязглуздзіца.
Альбо знойдзена?

Назаўжды - так стагод не вытварыць.
Хоць бы ўпоперак для цябе.
Беларускапястотнае вымавіць
Схацеў. Не сцярпеў.


Рецензии