Беларуская мова мая

Чароўная мова,музычная,
Згубілася як і чаму?
Схавалася дзесці ты,зычная,
Спяваеш,шапочаш каму?,

З маленства табой любавалася,-
Прыгожая,быццам вясна,
Крынічнай вадой абмывалася,
Звінела, як сэрца струна.

Калыска дабра - мова матчына,
Ты казка былых таямніц,
Ты подых крыніцы і спадчына,-
Духмяна,як водар суніц.

Заўжды ты са мною лагодная,
Дарована мне на гады.
Пяшчотная,крыху маркотная,
Мая прыгажуня,дзе ты?
20.01.2015.


Рецензии