Зноу ляжа белы снег. I зноу зiма...

***
Зноў ляжа белы снег. І зноў – зіма.
Расхрыстаны адзін у поле выйду.
А шчасця, што было, даўно няма.
Няўжо яго халодны вецер выдзьмуў?

Зноў ляжа снег. І прыйдзе зноў зіма.
Расхрыстаны брыду і неабуты,
Бо шчасця, што было, ужо няма,
Ёсць толькі дзве шчаслівыя мінуты,

Пакуль вось вершык гэты я пішу,
Каб ім сагрэць бязгрэшную душу...

10. 11. 2016 г.


Рецензии