Калыханка для сыночка
Сядзяць птушкі на галлі,
Зайчык спіць пад горкай,
У дупле - вавёрка,
У норцы пыхкае ліса,
Дрэмле ў хляве каза.
І сыночкам трэба спаць,
Каб здаровенькімі стаць.
Закрывайце вочкі,
Любыя сыночкі.
Ай, люлі, люлі, люлі,
Дзеткі ўсе паснулі.
8 ноября 2016г
Свидетельство о публикации №116110808701