I - на волю!
У галечу, якая гартуе штохвілі,
Нават сну пазбаўляе, у тую якраз,
Дзе свабода, дзе шчасце на доўгія мілі.
Кроў чысцюткая. Рабства ні кроплі няма,
А яшчэ толькі ўчора ад страху трымцела,
А сягонння не страшны ні дождж, ні зіма
Тут, наяве, і ў сне, за фіранкаю белай.
О, я ведаю посвіст вятроў-завірух,
А ў траве – аж да стрэх – перапёлчыны плачы.
Не забуду аблок абцяжараны рух,
Ды любіла й люблю. Ну, а як жа іначай!..
Так, на волю! Бо вольнаму – безліч дарог,
На якіх ажывуць-замігцяць спадзяванні…
Даравала я ўсім, дык ратуй мяне, Бог,
Ад няволі – за рысай пунцовага рання…
Перевод Николая Шабовича
Свидетельство о публикации №116110808393