Памятую
Успамінаю?
- Успамінаю.
Да цябе ледзь дакрануся
І вяртаюся назад.
І бягу – не азірнуся.
Уцякаю.
Уцякаю
Ад тваіх хлуслівых вуснаў,
Ад набыткаў і ад страт.
Не чакаю. Не гукаю.
У былым не папракаю.
На цябе не спадзяюся
У чаканні новых свят.
Богу ціха памалюся,
Заклікаю.
Заклікаю:
Меней хай будзе набыткаў,
Не было б каб толькі страт!
Свидетельство о публикации №116110811606