Шчырасць
Зноў іду насустрач ветру,
І плыву насустрач хвалям.
Можа, у гэтым памыліўся?
Невялікі мой набытак-
Не радовішча алмазаў.
Елкаваты смак кахання,
Шмат пытанняў без адказаў.
Можа недзе прытуліўся
Не да той вярбы, што трэба…
Калі ў чым і памыліўся –
Хай тады даруе неба.
Хай ратуе, калі хоча,
Хай карае, калі здужыць.
Усё роўна пах чабору
Галаву маю закружыць…
Свидетельство о публикации №116110811547