Мая Беларусь

Мір і свабоду, шчасце народа
У перамогах мы здабылі.
Нашай Радзіме  ўзнагарода-
Сіла і росквіт роднай зямлі.
 
 
Славіцца край наш сваёй прыгажосцю,
Талентам, мужнасцю шчырых людзей,
Ветлівай сталасцю і маладосцю,
Скарбам усіх гістарычных падзей.
               

Край незлічоных прыродных багаццяў,
Край працавітых людзей і майстроў.
Волю сваю мы ніколі не страцім
Па запавету дзядоў і бацькоў.
            
Чыстае неба,  кветкі Палесся,
Рэкі, азёры, лясы і палі –
Гэта  мелодыя матчынай песні,
Гэта вясна беларускай зямлі.
               


Рецензии