Здарэнне пад Новы год
-Гумарэска-
Неяк раз, пад Новы год, крочыў я дадому
Праз садок, паўз агарод
Сцежкаю знаёмай.
Бачу - снег хоць i мяце, няма як укрыцца,
Падпiраючы пляцень, стаiць маладзiца.
Хустка добрая ў яе, ды i рукавiцы,
Белы твар, прывабны стан –
Можна ажанiцца.
Падыйшоў я да яе:- Што стаiш?- пытаю.
А яна – стаiць, маўчыць, мабыць, замярзае!
Я абняў яе, як мог, ледзь падняў на рукi,
Ды ў хату павалок ратаваць ад мукi.
Уцягнуў яе хутчэй, ды паклаў на ложак,
Трыма коўдрамi ўкрыў – адагрэю, можа?!
Хуценька прынёс вiна, ды набулькаў ладам,
Прыглядзеўся – а яна - снегавая баба!!!
Божа, што ж я, мо аслеп?! – на сябе злуюся,
Вось прыпёр у хату снег, думаў, што Марусю.
Так сядзеў я, гараваў над здарэннем горкiм,
Ды вiна ўсё падлiваў – рабiў жыццё салодкiм.
І прылёг каля яе – ночка пралятала…
Вочы ранiцай адкрыў – дзе ж яна?! – растала!
Коўдры трэба прасушыць, бо на ложку – мора.
Годзе! Трэба меней пiць, меней будзе гора.
Каб цвярозым быў тады, як дамоў вяртаўся,
Дык бы з бабай снегавой у ложку не валяўся!
Свидетельство о публикации №116110810990