Паэтам
Чытаю радкі –
Згусткі-ніці
Пякучага болю…
Божа мой,
За якія грахі,
За якія заслугі-патолі
З неба вершы
Даруюцца ім:
Безграшоўным,
Няшчасным,
Сірочым,
Што сцвярджаюць:
Не слёзы, а дым
Выядае
Самотныя вочы?..
Пераклад Мiколы Шабовiча
Свидетельство о публикации №116110709822