I няма куды дзецца...

У акно асцярожна пралез адвячорак,
На падлозе нячутна схаваліся цені.
Дождж таптаўся ля хаты, такі ж, як учора,
Стукаў кроплямі ціха ў мокрыя сцены.


Скалыхнулася спужана полымя ў печы,
Войкнуў ў коміне дым...ці мне гэта здаецца?
Аблізнуўся агонь, дровы ўшчэнт пакалечыў,
А тугу не крануў...і няма куды дзецца.


І няма куды дзецца, ад тугі, хоць ты трэсні!
На стаптанай дарозе згубіўся шлях новы...
Толькі часам былое ў сэрцы ўваскрэсне --
Там гамоніць і плача мой лёс палыновы.


Рецензии
Добры дзень. Як жа прыемна чытаць вершы на роднай мове.
Верш вельмі вобразны, пачуццёвы. Утульна чытаць. Дзякуй Вам вялікі за асалоду пры чытанні)

Джулия Руд   11.10.2018 18:32     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, Юлія, за прыемны водзыў!
Плённай Вам творчасці і поспехаў у жыццёвых справах.

З павагай да Вас...

Леонтий Обринский   13.10.2018 17:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.