Лiстапад...

Цыклон з Прыбалтыкі зваліўся бы з паліцы:
Падманам здаўся сінаптычны той прагноз,
І марым мы аб тых заробках, што ў сталіцы:
За год мінулы зноў узровень не падрос...

Шле лістапад лістком апошнім пОзву ў неба:
Чаму ляцець уніз назначана яму?!
Тэатр адкрыў сезон: відовішчам ці хлебам
Здаволіцца народ, як і вякі таму...

Як без пальчатак мерзнуць пальцы дрэў, напэўна?
Застылі моўчкі... Іх кранаю, варушУ...
Зноў ходзіць восеньская слОта каралеўнай,
Калючым скразняком пранізвае  душУ.

Ды выратоўвае гарачая гарбата -
Ад кавы давялося адказацца зноў...
Ужо піліпаўскім пастом зіма на пяты,
Як вынік ліпеньскіх квяціста-мройных сноў.

І зноў закручвае жыццём у гэтым кОле,
Нібы віхурай адарваны той лісток...
Так хочацца цяпла, спагАды, як ніколі,
Дзе злучыць сэрцы два надзейнасці масток.


1.11.2016    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Ядя, близкие и понятные мне чувства...
Да, уже похолодало и снаружи, и внутри...
Зима не за горами...

Красивый получился стих.

Умница.

Лена Север   03.11.2018 14:24     Заявить о нарушении
Такие вот ноябрьские мысли, Лен. В том году было холоднее в природе, теперь - на душе. Спасибо. Рада тебе. Обнимаю,

Ядвига Довнар   04.11.2018 09:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.