***

Заімжэла восень за акном,
Шэрай хусткай абвязала неба.
У прыроды ёсць такі закон,
Што зрадні закону Архімеда:
Калі дождж накропвае з нябёс --
Значыць быць вясне прыгожай, белай...
Ад дажджу залежыць часам лёс
Яблыкаў і груш на дрэве спелых.
Калі яблык раптам упадзе --
Значыць ёсць: існуе прыцягненне!
Я кашулю белую надзеў,
Каб у ёй засведчыць то імгненне.
 


Рецензии