Цела маё iмкнецца да падушкi

Цела маё імкнецца да падушкі,
Хоча сон дагледзіць свой!
За шклом у вырай адлятаюць птушкі,
А ў навушніках спявае Цой.

Настаўнік завяршыць урок спрабуе,
І голас далятае, як здалёк.
А за акном за мною клён цікуе,
Люляе на галінцы матылёк.


Рецензии