Спякота адзiноты

І зноў спякота адзіноты
І шэраг думак ў галаве.
Не зразумець ніколі, хто ты,
Не ўбачыць зернетка ў траве.

Хай знікнуць горы, лес сатлее.
Жыццё, нарэшце, скончыць бег.
І хто не першы раз старэе,
Мабыць, не ўбачыць першы снег.

І рэшткі нашы, нехта знойдзе
Ажно, праз многа тысяч год.
Пагудка пойдзе у народзе,
Што мы не выправілі код.


Рецензии