Скользкие мечты. На белорусском
Мяне заўжды чакаюць блізкія.
Я сэрцам там жывы пакуль.
Не хочацца, каб мары слізкія
Забралі думкі прэч адтуль,
Дзе рэчка бегла летам шумная,
Дзе мог усё перамагчы,
Дзе крыўда памірала сумная -
Было спакойна на душы.
Дзе ў такт раслі бярозы доўгія,
Прыроды чулася любоў,
Пакуль я не спазнаў далёкія
Будынкі шэрых гарадоў.
Цяпер шукаю я падобнае
На тое, што жыве ў душы.
Вось толькі я пакінуў роднае
Сярод бяроз, сярод глушы.
Мяне чакаюць людзі блізкія.
Планую я да іх прыйсці.
Мне хочацца, каб мары слізкія
Ў гэтым мне дапамаглі.
21.10.2016
© Andrew Jordache
(Дзякуй Абужынскай Ганне Аляксандраўне – настаўніцы беларускай мовы і літаратуры – за трапяткое стаўленне да сваіх прадметаў)
Свидетельство о публикации №116102710224
Природа чувствует любовь.
Дорога хоть была и склизкой
Добраться ты всё таки смог.
Забина 26.10.2017 07:50 Заявить о нарушении