И. Анненский. EGO
І не пайду шукаць альпійскіх руж,
Ні лёкат хваль, ні летуценне душ
Мне не падораць узрушанага імгнення.
Але даспадобы мне на ружовым шкле
Дыяментавыя заплаканыя горы,
Абдымкі руж усохлыя на стале
І полымя вечаровага ўзоры.
Калі ж сном ахоплена галава,
Чытаю летуцені аповесць залатую,
Згарэлых кніг словы - як трава -
У тумановым сне, прачулены, цалую.
(1855~1909)
Свидетельство о публикации №116102304202