жыццё не прадкажаш
што намалюеш - не факт пражывеш!
у планах ўсё проста, як у раскладзе:
школа, жаніцьба, унукі, а потым памрэш!
у полі жыццёвым сцяжыначак процьма...
чым болей шляхоў, тым больш і слядоў!
ад гэтых блуканняў любое жыццёвае поле
стане пустэлей стаптаных табой каранёў
напэўна, карысна калісь зазямліцца...
духам пастыць і крыху пачакаць.
можа дарогі лёс не даруе наўмысна,
каб ты навучыўся чакаць…
Свидетельство о публикации №116102205033