Проста восень
Чапляюцца ў чубы зрыжэлых ліп.
Жаўтлявы ліст, бяздомна-адзінокі
Да шкла прыліп.
Скуголіць у завулку вецер тонка.
Дзень патанае ў сіняваты змрок.
Падмёрзлая калінавая гронка.
Апошні крок
Разгубленага бабінага лета
У стомленую восеньскую ціш.
Яснее неба. На мароз прыкмета.
І ты маўчыш.
Сцяжынка, зацярушаная лісцем.
Аздобленае шэранем акно.
Ці помніш, так ужо было. Калісьці
Даўным-даўно.
Лядком калужыны ўсцілала ранне,
Калінавую горыч піў мароз.
Быў лістапад. Было тваё маўчанне.
Бяссілле слёз.
А сёння – проста восень. Успаміны -
Пад месячыка соннага святло -
Са смакам прымарожанай каліны.
Было... Прайшло.
Кастрычнік 2016
Свидетельство о публикации №116102108677
Лариса Геращенко 17.10.2018 21:56 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 19.10.2018 15:41 Заявить о нарушении