Як мала нам для шчасця неабходна!
Ужо лягло ў халодных туманах.
Зуб не баліць, бо болю быў прычынай
Нарыў маленькі, ды балючы - жах!
Ён не даваў спакою і імгнення,
Звінела ў галаве, у вушшу ад болі
Прапала нават і маё натхненне,
Якое не губляў нідзе й ніколі.
Ды сёнячы знайшоу дантыст прычыну
І той нарыў, як мае быць, забіў!
Таму хачу зноў бачыць я дзяўчыну
Між залатых бяроз і мглістых ніў.
Як мала нам для шчасця неабходна:
Праблем рашэнне ці знайсці, ці мець.
Нам трэба, каб душа магла слабодна
Без болю жыць і без прымусу пець!
Свидетельство о публикации №116102006392