Радиоактивный ёж

Радыеактыўны вожык,
На Палессі пакінуў свой ложак,
Поўны зіхоткіх надзей,
Паўзе ў Мінск да людзей.

Мара яго і мэта:
Сустрэць аднаго паэта,
Таго валацугу, прапойцу,
Якому не ўзяць Гедройця.

Чуў малы ад адной расамахі,
Што ў Купалаўскім спіць той пад дахам,
Па начах як кажан ажывае,
Вершы ўголас са сцэны чытае,

Вожык сапіць ў носік,
Цяжка ісці і марозік,
Шэпча: "Засні, хопіць гнаць,
Вожыкі ж іншыя спяць!"

Вось Салігорск паказаўся,
Слуцак ззаду застаўся,
Мінскіх праспектаў балота,
А навокал - ўсё тая ж галота.

Ходзіць, стварэнне і плача,
Дзе ж той, хто рыфмаю смачнай,
Пяшчоціць, а потым б'е,
Пад смех медавуху п'е?

Людзі! Калі на вуліцы,
Нейкі вожык да Вас прытуліцца,
Адкіньце да праўды імпэт,
Скажыце, што Вы той паэт.

Аловак стары навастрыце,
Стомлена верш напішыце,
Ці прага да шчасця загана?
Стронцый вожыка знішчыць зарана.


Рецензии