Святло роднага слова

Роднае слоўка пяе, як салоўка,
І як крынічка журчыць,
Роднае слоўка рыфмуецца лоўка,
Так непаўторна гучыць!

Ружы квітнеюць у ім і рамонкі,
Кроплі-праменні расы,
Песняй шчымлівай і роднай гамонкай
Льюцца, пяюць галасы.

Роднае слоўка! Прыгожа, вырАзна
Пішуць душа і рука,
Музыку чуюць і водар ад астраў
Словы Дранько-Майсюка!

Цешаць Гілевіча слоўкі-вячоркі -
Гэта ён мовіць услых,
Сполахам жніўня і ранняю зоркай
Родная мова для іх!

Родную мову давайце не нішчыць,
Будзем жа ёй даражыць!
У Барадуліна, Жэні Янішчыц
Мове так хораша жыць!

Хіба ж вас можна зусім адцурацца,
Слоўкі-званочкі мае?!
Рускую мову вітаем па-брацку,
Сэрца ж на роднай пяе!

Кастрычнік, 1997   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Ядвиженька моя, привет.)))
"Роднае слоўка рыфмуецца лоўка," - у тебя именно так, роднуська.))

"Рускую мову вітаем па-брацку,
Сэрца ж на роднай пяе!" - классно, ☀️ солнце.)))
🌺🌷🌹💐🤗❤️💋👍

Обнимаю ласково.

Лена Север   20.11.2024 17:55     Заявить о нарушении
Привет, близкая моя!
Рада тебе.
С теплом навстречу,

Ядвига Довнар   20.11.2024 18:08   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.