Ты будзеш анёлам заусёды...

Ты будзеш анёлам заўсёды,
Людзей ратаваць будзеш ты,
Як сонца ўзыйдзе і годы
Адыдуць глухой пустаты!

Адыдуць хваробы, турботы
Жаданняў, надзеяў чарга
Павер у сьвет добры адно ты
Працуй на яго як мага!

Працуй і не бойся збочыць
Да мары ідзі напрамік
Пабач! Як цікаўна сочыць
За ходам тваім маладзік!


Рецензии