Тучы

Успомню цябе і на крылах лячу
Дадому, душой каб абняці!
І болей нічога ў жыцці не хачу,
Ні бачыць, ні чуць і ні знаці!

Хацеў бы заснуць і прачнуцца ў цішы
У хаце дзяцінства былога!
Прайсціся па цёплым асфальце шашы -
Да роднай матулі дарога!

Чаго не хапае - не ведаю я,
Паветра ці хмарак з усходу?
Па свеце раскідана радасць мая.
Ні мовы няма, ні народу.

Гляджу на цябе! І туманіцца зрок,
Ці гэта мае ўспаміны.
Маўкліва ляжыш, ды завеш назнарок
Туды, дзе аджылі ліцьвіны!


Рецензии