Родный кут

Родны край! Зямля святая.
Ля дарогі здань царквы.
Кружыць бусел па-над гаем,
Зелянеюць паплавы.

Ўсё тут міла. Сустракаем
Мы з бусламі зноў вясну.
Родны край! Зямля святая.
Я люблю цябе адну.

Ты, як маці, дарагая.
Ты адна такая ёсць.
Беларусь – зямля святая,
Гаспадар я тут, не госць.

Я ўладар тваіх палетак,
П’ю з жывых тваіх крыніц.
І вясну люблю, і лета,
З яго россыпам суніц.

Я народ люблю працоўны,
Гераічны вольны шлях.
Наш характар памяркоўны,
Хвалі збожжа на палях.

Водор кветак, водар сена,
Росы чыстыя ў лугах…
Пра цябе спяваць прыемна,
Па тваіх блукаць барах.

Хай квітнее, багацее
Незалежны родны кут.
Мы жывём з адной надзеяй,
Што ўсім добра будзе тут!
 


Рецензии